epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Воз

Нялёгкі ён,

Праблем жыццёвых воз,

Адны скідаеш — зірк! —

аж поўна новых.

На ім у кожнага —

свой час для слёз,

І меншы час для радасцяў жыццёвых.

 

Дыхнеш —

І упрагацца мусіш зноў

Насустрач новым радасцям і слёзам.

О колькі па жыцці наломіш дроў,

Між іншых прадзіраючыся з возам.

 

Цяжэе воз — і чалавек знямог,

Ледзь тахкае знясіленае сэрца.

І валіцца ён без дыхання з ног,

А воз, праблемаў поўны —

Застаецца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.