epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Выбар

Згода з усім —

Беспраблемнасць.

Вынік жыцця —

Нікчэмнасць.

Быць?

Ці нябыць?

Усё роўна.

Створанае —

Безназоўна.

_______

 

Стрэсы,

Жыцця землятрусы,

Цяжкасці,

Перашкоды,

Лепш, чым

«Пусці павалюся»,

Лепш, чым

Спакой назаўсёды.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.