epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Выбірай!

Каб Бог сказаў мне: — Выбірай,

Што пажадаеш: ці каханне,

Ці пекла чорнае, ці рай.

Я адказаў бы без вагання:

 

— Каханне! Назаўжды яго

Я блаславенна выбіраю!

Здзівіўся б, пэўна, Бог: — Ого!

Чаму ты выбраў пекла з раем?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.