epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Выключэнне

Ёсць паводзін рубяжы,

Этыкет застольны.

Зазіраць у рот чужы,

Кажуць, непрыстойна.

 

Колькі б лёс у нас забраў

Усмешак вясёлых,

Каб у рот не зазіраў

Доктар-стаматолаг?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.