epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Выключэнне

Жыццё — канон,

Ён кожнага кране,

Ўсё мáе рамкі,

ўсё абмежавана.

Ёсць для ўсяго і ўсіх —

ці «так», ці «не»,

Ёсць берагі у рэчкі, ў акіяна.

 

Сумленне —

Нашы рамкі па жыцці,

Дазволенага межы —

наша сэрца.

І хоць закон хтось хоча абыйсці,

Той у закон караючы упрэцца.

 

І ўсё ж...

Што ўсё — каноны,

гэта — зман,

Ёсць свет,

што ад канонаў незалежны.

Душа — адзіны ў свеце акіян

Без берагоў,

як і сусвет бязмежны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.