epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Выключны прыклад

Шчаслівым будзе той,

хто ўсё закрэсліць,

На ўсё ў мінулым

сытасць дня ашчэрыць.

Ў бяспамяцтве сваім,

нібыта ў крэсле,

Разляжыцца —

усё і ўсіх пахерыць.

 

Так, тут свіння —

і перад ёй карыта,

Выключны прыклад —

дзе ад яго дзецца?

Расце і пустазелле

сярод жыта,

А хлеб усё ж

галоўным застаецца.

 

Пакутуе, крычыць

душа жывая,

І кожны успамін

аб гэтым сведчыць...

Таму людзей шчаслівых

не бывае,

Што памяць ёсць —

яна душу нявечыць,

Ад чэрствасці душу ратуе —

лечыць.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.