epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вымушаная даведка

 

 

У сваіх творах, ва ўспамінах, якія ўвайшлі ў некаторыя мае кніжкі, я закранаю лёс нашай сям’і — лёс бацькоў і родных мне людзей.

Так у паэме «Люстэрка лёсу», я згадваю, як да нас, у зямлянку (вёска была спаленая немцамі) вярнуліся з вайны мой тата і старэйшы брат Коля.

Які ж нечалавечы боль у сэрцы адчуў я, калі разгарнуў том серыі «Памяць» і не знайшоў у ім ні радка пра тое, што наша сям’я зрабіла пасільны ўнёсак у Вялікую Перамогу.

Атрымлівалася, што я «прымазаў» да Перамогі сваіх родных людзей.

Як было мне сябе паводзіць?

Ад імя шматлікіх тых, хто па нечаму недагляду не патрапіў у святую серыю «Памяць», я ў чацвертым томе маіх твораў назваў гэтую серыю «кароткай памяццю». Магчыма, я занадта сурова аднёсся да высакароднага выдання, але мне ў той час дыктавала гэтыя словы крыўда за сваіх родных і іншых «незаўважаных».

Менавіта таму, у тым жа чацвёртым томе, я вымушаны быў на старонцы 477 зрабіць удакладненне, у адносінах да свайго таты, які быў удзельнікам вайны (паўтараць не буду).

Але ж выпадаў з гэтай серыі і мой старэйшы брат Коля, які ваяваў, меў раненні і кантузіі, праз што рана пайшоў з жыцця і які, як большасць франтавікоў, пры жыцці сціпла абыходзіў тэму вайны.

Але, на шчасце існуе Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, у якім беражліва захоўваюцца дадзеныя ваеннага часу.

Прыклаўшы шмат намаганняў, дзякуючы супрацоўнікам Архіву, асабліва Паўлюковічу А. П., знаходжу, няхай сабе не ўсё, але галоўнае пра свайго брата.

Яго, як многіх юнакоў і дзяўчат, у 1943 г. немцы везлі ў Германію ў рабскую няволю.

Поезд спыніўся ў Стоўбцах. Брат Мікалай быў, па сведках знаёмых таго часу, вялікім адчаюгам. Ён, падчас стаянкі поезда, нягледзячы на пільную ахову, збег, але адразу ж быў злоўлены і бязлітасна пабіты.

Аднак 24 мая 1943 года, ля станцыі Лясная, за Баранавічамі (гэта архіўныя дадзеныя) зноў на хаду цягніка скочыў пад адхон і збег.

«Сначала попал в партизанский отряд им. Воронова, бригады им. Маршала Жукова, Барановичской обл.»

Прапускаю многія архіўныя запісы, адзначаю галоўнае:

 

Донесение.

30 апреля 1944 г. группа подрывников под командованием Дубаткова с подрывниками Лис Н., Петров Н., Смовш И., и Давидович Н. с проводником Д. (агентурный разведчик) в 15-30 заминировали полотно ж/дороги Столбцы-Колосово, у самого переезда Кучкуны. В результате взрыва уничтожен паровоз и 6 классных вагонов служебного поезда. Движение приостановлено на 17 часов. Имеются убитые и раненые.

 

Донесение

12/3-44. Группа подрывников под командованием ст. группы Меламед М. с подрывниками Ахметов С., Обломейко В., Давидович Н., Войнич С. в ночь с 11 на 12 марта 1944 года заминировали шоссейный тракт Мир — Столбцы на 4 км от местечка Мир. В результате взрыва уничтожена легковая машина, убито — 3 офицера и 1 тяжело ранен.

Донесение

26-3-44 г.

Группа подрывников под командованием ст. группы Меломед М. с подрывниками Обломейко В., Давидович Н., в ночь с 25 на 24 марта 1944 года заминировали шоссейный тракт Мир — Столбцы зарядом тола 2 кг на 5 км от местечка Мир, вблизи Новогорских хуторов. В результате взрыва уничтожена грузовая автомашина противника, убито 3 и 1 ранен гитлеровца.

 

Можна было б пералічваць далей, але вярнуся да той маёй звесткі ў колішніх творах аб тым, што брат Коля быў удзельнікам гістарычнага параду партызан у вызваленым Мінску.

Прыкладаю арыгінал з подпісамі і пячаткай «Боевой характеристики» Давідовіча Мікалая Фёдаравіча. Паколькі архіўны тэкст чытаецца не вельмі ясна, я яго прадублірую.

 

БОЕВАЯ ХАРАКТЕРИСТИКА

 

На партизана отряда им 25 лет ВЛКСМ бригады им. Маршала СССР Жукова Давидовича Николая Федоровича, рождения 1923 г. (ён усё ж нар. у 1925 г.) уроженец Минской обл. Логойского р-на, д. Карпиловка, чл. ВКЛСМ, поступил добровольно в партизанский отряд 24 мая 1943 г. соц. положение из крестьян. В Красной Армии не служил. В партизанский отряд прибыл добровольно, сбежал с поезда при отправке на работу в Германию со ст. Лесная, на участке ж. д. Барановичи — Брест. Занимаемая должность в отряде — рядовой партизан.

БОЕВАЯ РАБОТА:

 

июнь 1943 г. — участвовал в бою с вражеским гарнизоном д. Засулье. Разбито 2 бункера противника.

май 1943 г. — участвовал в бою в д. Коледино, где противник потерял 4 убитыми 1 ранен. Захвачен немецкий обоз и трофеи.

август 1943 г. — участвовал в засаде под м-ком Турец, убито 17 полицейских и 7 взято в плен.

Во время блокады пущи (июль 1943 г.) участвовал в боях с немецкими оккупантами в р-не Синявская Слобода, Тихово.

Будучи подрывником подорвал 2 машины противника, убито 7 и ранено 3 гитлеровца.

18 мая 1944 года участвовал в бою в р-не д. Аталезь — немцам не удалось ворваться в деревню и захватить крестьянский скот. Убито 12 и ранено 2 гитлеровца.

С характеристикой командования отряда на партизана Давидовича согласен.

 

Командир бригады им. маршала СССР Жукова

полковник Василевич

Врид. комиссара бригады

майор Дудковский

 

Далей ідуць подпісы.

У адным з данясенняў напісана, што Мікалаю аб’яўлена падзяка, але на фотаздымку тых часоў ён на грудзях з нейкім медалём (разабраць немагчыма).

Дзякуй вам, архівісты, і, асабліва людзі тых суровых часоў, хто пакідаў сціплыя запісы пра гераічны лёс нашых папярэднікаў.

Асабістая падзяка Паўлюковічу Аляксандру Пятровічу.

 



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.