epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вынік

Падводжу вынік...

Гнуты, біты

Абрынуся за небасхіл.

Як не сысці з жыцця арбіты

Заўчасна, ў моцы творчых сіл?

 

Мой лёс гарэў самааддана

Не для памінкавых прамоў.

О, як балюча і складана

Быць салаўём сярод глушцоў.

 

Губляю крылы і надзеі.

Жыццю аддаў усё, што мог —

А злева, справа прахіндзеі

Смяюцца: — Нам спрыяе Бог!


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.