epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Выносіць смецце мушу

Цалуюцца, мілуюцца

На плошчах, на прыпынках

З хлапцамі недаспелымі

Зялёныя дзяўчынкі.

 

А вечарам туляюцца,

Як тыя кацяняты,

Па ўсіх кутках хаваюцца

Гуляць у «мамы-таты».

 

Пракурана-прапітае,

Згубіўшае сумленне —

І гэтым знакамітае

Стварэнне-пакаленне.

 

Штодзённа «падагрэтыя»,

Прывыкшыя біць лынды,

Каго народзяць гэтыя

Нашчадкі-вундэркінды?

 

Пішу радкі знішчальныя,

Выносіць смецце мушу.

Хоць ёсць і ратавальная

Часцінка светлых душаў.

 

Але праз ілюзорнае

На праўду глянем смела:

Перамагае чорны,

А гіне колер белы.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.