epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Выпрабаванне

Аб творчае задумак рыфы,

Натхненнем створанай ракі,

Усхвалявана б’юцца рыфмы,

Спрасоўваючыся ў радкі.

 

Бязмежжа часу

І бяздонне

Штарміць выпрабаваннем год

Няўдалае —

Ў нябыт патоне,

А творчагоднае —

На ўзлёт.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.