epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Высакамоўна?

На словах і на справе

Патрыятызм пакажам:

Парадак у дзяржаве —

Парадуемся разам.

 

Дзень новы ў кожным лёсе,

Стары —

Ні ў якім разе!

Каб лепей нам жылося,

За гэта мы ў адказе.

 

Уславім дзень працоўны

Заўсёды!

Ўсенародна!

Гучыць высакамоўна?

Не!

Жыццянеабходна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.