epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Высакоснасць

Ранак быў вясёлы, вечар посны,

Хутка тое й тое праміне.

Эх, жыццё-маланка, лёс мой высакосны,

Дзе ад панядзелкаў дзецца мне?

 

Гляну у люстэрка — кісла, млосна,

Быццам я нагамі да гары.

Хто яе прыдумаў, гэту высакоснасць?

Для чаго 13 у календары?

 

Быццам год складаюць толькі лістапады,

А вясны увогуле няма.

Ўсё-такі жыццю я вельмі рады,

Вам, вясна і лета, восень і зіма.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.