epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Выснова

А я жыву з нястачай палюбоўна

За тое, што спіну трымаю роўна,

Што нават і ў крытычныя імгненні

Не апускаў сумлення на калені;

 

Што расчыняў нагой любыя дзверы,

Што вальнадумства давяраў паперы,

Што змог адрозніць дзень ад смуты-ночы,

За тое, што не ў бок глядзеў, а ў вочы.

 

І ў гэты час, як клічуць яго — новы,

Прыйшоў я да старой сваёй высновы:

— Чым нешаноўных усхваляць шаноўна,

Я згодзен жыць з нястачай палюбоўна.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.