epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Вышыванкавы час

Вышываныя кашулі

О, як грэлі сэрца нам!

Стрэсла грошыкі матуля

І купіла іх сынам.

 

Не таму, што гэта модна,

І ні ў гору нос — фарсіць,

А па-беларуску, годна,

Наказала іх насіць.

 

Вечарынка ці гулянка

І жаданей, і мілей.

І рабіла вышыванка

Кожнага душой чысцей.

 

Успамін не дапаможа

Тагачасных бачыць нас...

Як жа выглядаў прыгожа

Вышыванкавы той час!


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.