epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

З адзінай марай

Складаю верш ці оду

З адной-адзінай марай —

Уславіць бы свабоду,

Прагнаць ад сонца хмары.

 

Даць волю думкам, словам,

Адкрыць свет безбаязны,

Каб быў ён не часовы,

А вечны і адказны.

 

Каб з душаў скінуць шоры,

Даць ісціне бязмежнасць,

Не трýціла каб творы

Ад цэнзараў залежнасць.

 

Над лёсам наша мова

Нам зорыць Шляхам Млечным.

Было ж ты першым, Слова,

Дык будзь жа вольным вечна!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.