epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

З чыстага ліста

Сэрца хмеліць водар тонкі

Успамінаў чарады.

Час лістае, як старонкі

Хуткаплынныя гады.

 

Час ахвочы да лічылак,

Усяму ён галава —

На старонках шмат памылак,

Аўтару адзнака — 2.

 

Дзень згарае без астатку,

Хмараў наплыло — слата.

Эх, пачаць бы ўсё з пачатку,

Зранку, з чыстага ліста.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.