epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

З думкай пра нашчадкаў

Народнаму артысту Беларусі

Міхаілу Казінцу

 

Жыццё — з падзей, людзей, эксперыментаў,

З дабра і зла — і шмат яшчэ з чаго.

Адзін з апошніх ён інтэлігентаў —

Дай Бог жыццю такіх пасля яго.

 

Бяздарныя ад «я» свайго асіплі,

Заўсёды рэжуць слых іх галасы.

А ён, сапраўдны талент, вельмі сціплы,

Нясе душы узнёсласць праз часы.

 

Нясе і множыць, з думкай пра нашчадкаў,

І дорыць дасягненні ўсе свае.

Сваё жыццё ён шчодра, без астатку

Духоўнасці высокай аддае.

 

І вось з такіх асобаў менавіта,

Пакінуўшых адметны творчы след,

Складаецца духоўная эліта

І ўвесь нацыянальны знакаміты,

Між іншых нацый, свой культурны свет.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.