epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

"З якіх нябёс сышла ты на зямлю..."

Таццяне Д.

 

З якіх нябёс сышла ты на зямлю,

Каб несці мне і боль, і святкаванне?

І я цяпер пакутую, люблю,

Жыву каханнем, гіну ад кахання.

 

Як цягнецца да сонца свет жывы,

Цягнуся да цябе ўвесь час міжволі.

Не выкінуць твой вобраз з галавы,

Ні з сэрца, ні з жыцця майго — ніколі.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.