epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

З вашай ласкі

Пацалунак хмельны першы,

Вёсны, песні зычныя,

Вы мае стваралі вершы

Першыя, лірычныя.

 

Мараў казачныя далі,

Спеў салоўкі ранняга,

Вы мой лёс, мяне стваралі,

Ў вершы закаханага.

 

Вёсны, песні, мары, казкі,

Вочы васільковыя,

Вершы з вашай шчырай ласкі,

Нараджаю новыя.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.