epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Заблудзіўся

Гукну направа —

Ціха.

Гукну налева —

Глуха.

І што гэта за ліха?

І што гэта за вуха?

 

Зірну наперад —

Пуста,

Назад зірну —

Нікога.

Як кажуць, зноў не густа,

Няўтульнасці аблога.

 

Што гэта?

Царства ночы?

Бяздушнасці прадвессе?

А-а... Я з дарогі збочыў

І заблудзіўся ў лесе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.