epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жабрак і кароль

На сцэне заўсёды жабрак і кароль,

Таксама, як радасць і гора.

Я вывучыў словы, я ведаю ролю —

Не трэба, не трэба суфлёра!

 

Упэўнены, прымуць спектакль гледачы,

Амаль што усе, без дакора.

Адно толькі — ролю б сваю зберагчы

Такую, як ёсць — без суфлёра.

 

Няхай не кароль я, але й не жабрак,

Ні заўтра, ні сёння, ні ўчора.

Не дадзена вам зразумець аніяк

Адмову маю ад суфлёра.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.