epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жах званка

Я набіраю нумар тэлефона

І слухаю —

Гудкі...

Гудкі...

Гудкі...

Гукаюць то напружана, то сонна,

Імгненні паміж імі, як вякі.

 

Яны гудуць спалохана, няспынна,

Нервова цісне тэлефон рука...

Спатрэбілася цэлая хвіліна,

Каб зразумеў я

жах свайго званка.

 

Чатыры месяцы не чуўся з братам,

Яго няма — заві ці ні заві.

А я ж хацеў павіншаваць са святам,

Прывычка гэта назаўжды ў крыві.

23.02.2018


23.02.2018

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.