epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Захлынецца сэрца

Захлынецца сэрца цёплым успамінам,

Болем горкіх стратаў горла ціскане.

Я без мамы й таты перастаў быць сынам,

Да каго ў сумоце прытуліцца мне?

 

Вечнасці бязмежнай бездань паміж намі,

Ран душэўных безліч, сумных дзён — слата.

Светлае — ў мінулым, лепшае — з бацькамі,

Я без мамы й таты — горкі сірата.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.