epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зайздрасць

У векавым жыцці было бяды зашмат,

У векавым жыцці і жахі векавыя

Жывых сваіх ахвяр заўжды палохаў кат,

Што мёртвым пазайздросцяць пакутнікі жывыя.

 

Як гэта? — думаў я,— Што лепей за святло?

Не давядзі нам, Бог, з жыцця у цемру збочыць.

Каб смерць вышэй жыцця, такога не было,

Ніколі не было, каб дзень зайздросціў ночы.

 

Буяе ў сэрцы сум, разбэрс у галаве,

Падзеямі, жыццём пацёрты-перацёрты,

Адзін з радні сваёй пакуль яшчэ жыву,

Я, жыць пакуль жыву, але зайздрошчу мёртвым.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.