epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зайздрошчу

Зайздрошчу ветру

Белай зайздрасцю,

 

Зайздрошчу сонцу

Светлай радасцю.

 

Зайздрошчу раніцы

Душой малечаю.

 

Жыццём разважлівым

Зайздрошчу вечару.

 

Зайздрошчу месяцу

І небу зорнаму.

 

Ды не зайздросціў век

Зайздрасці чорнай я.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.