epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зайздрошчу Рабінзону

На скрыжаванні віцязь

Меў выбар накірунку.

А я на схіле жыцця

Не маю паратунку.

 

На ўсе бакі дарогі,

І ўсе твае, здаецца.

Але вакол нікога,

Ані жывога сэрца.

 

Святое правасуддзе!

Што там, крыжы ці рукі,

Ці міражы, ці людзі,

Ці прывідныя глюкі?

 

Грызе туга-брыдота,

То ўпотай, то з разгону...

Такая адзінота —

Зайздрошчу Рабінзону.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.