epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Заклапочанасць

Прыклаўшы да сэрца руку,

Няўпэўнены я — і даўно,

Магчыма, сяджу на суку,

Які хутка сам і ссяку.

 

Магчыма, што па баразне,

Выклыпваю перад канём

І год, што жыве адным днём,

Бясплоддзем зняславіць мяне.

 

І б’ецца сумленне маё,

Як ранены птах, без крыла —

А што, калі з’еўшы сваё,

Падсеў да чужога стала.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.