epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Заклік

Гэй ты, крытык!

Стой за праўду,

Па-сапраўднаму судзі!

Кінь ты аўтара пасаду,

Ты на твор яго глядзі.

 

На пасадзе

Й графаманы

Ўсе «таленавітыя».

Будзь жа творчасці адданы,

Апраўдай свой лёс складаны

Крытыкай адкрытаю.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.