epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Закон і беззаконне

Папрацаваў працяглы снегапад —

Здаецца — лес у белым моры тоне.

Тут ціша, свой закон, адвечны лад,

А след на снезе мой, як беззаконне,

 

Пятляе ён між гэтай белізны,

Сасну абыдзе, абміне яліну.

Нібыта нейкі швец-кравец блазны

Нядбайна кроіў белую тканіну.

 

Я сам дзіўлюся — для чаго я тут?

Зірнуў на след свой блытана-нікчэмны.

Здавалася, што снежны белы цуд

Хацеў сказаць, што я тут непатрэбны.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.