epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Залежны ад цябе

Даруй мне, Муза,— не ў палацы

З табой сустрэцца нам дало.

Ў юнацтве, на калгаснай працы,

У нізенькай бацькоўскай хатцы,

Душой адчуў тваё святло.

 

Было мне даспадобы дужа

Штось зарыфмоўваць для сябе.

Тады не чуў я й слова «Муза»,

Хоць быў залежны ад цябе.

 

Тады мой фрак, мае штыблеты —

Ватоўка й боты у гнаі.

І ўсё ж падаравала мне ты

Ключы ад творчае сям’і.

 

І праз усе выпрабаванні

Мяне вяла й вядзеш мяне.

Цяпер, як і ў перыяд ранні,

Тваёй узнёсласці дыханне

І грэе й да сябе хіне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.