epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Замкнецца кола

Не лёгкая для сэрца праца

Ў сваё мінулае вяртацца,

Дзе нашы выстылі сляды.

Хоць блізкіх, родных там нікога,

Хоць там сляпой тугі аблога,

Ўсё ж цягне й цягне нас туды.

 

Ў сваё мінулае вяртанне —

Не свята, самакатаванне,

Там рэха святаў, росы слёз,

Там вечнай святасці аблічча,—

Туды ўсё гэта вабіць, кліча,

Туды, дзе нарадзіўся й рос.

 

Жыццё гуло, гудзе наўкола,

І ўсё ж замкне калісьці кола

Наш след на грэшнае зямлі.

Жывём ад ночы і да ночы,

Не, мы не ў будучыню крочым,

Вяртаемся, адкуль прыйшлі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.