epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Замыкаецца кола

Замыкаецца кола

зямных пуцявінаў,

Што па лёсе мяне

ад народзін вялі.

На слабеючых крылах

маіх успамінаў

Не ўзляцець у паветра здзяйсненняў

З зямлі.

 

Ці было ад мяне

ў жыццятлуме карысці,

Не упэўнены я

ці удзячны хтось мне.

Пэўна, дуб састарэлы,

ўвосень скінуўшы лісце,

Не упэўнены, перазімуе ці не.

 

Мой запал у вачах

стаў заглыблена сумным,

Я — узважваю

«Сёння»

І «ўчора»,

Й «даўно».

Я спаткаўся з жыццём

засяроджана-думным

І мяне ў невядомасць

рыхтуе яно.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.