epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жанчына

Ў цябе не закахацца

Немагчыма

Жыццёвым ранкам

і на схіле год.

Ты — адкрыццё,

Ты — тайна,

Ты — жанчына,

Ты — мары

Дзіўна-казачнай палёт.

 

Далёка ты —

й жывецца чорна-бела,

Ты блізка —

і ўсе краскі расцвілі.

Не — без цябе

жыццё бы не збяднела,

Яно бы знікла

назаўжды з зямлі.

 

Ты над усім

і над уся — царыца,

Нясеш каханне

і жыццё праз час.

І застаецца прад табой схіліцца —

Жыві!

Красуйся!

Зачароўвай нас!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.