epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жанчынкі мілыя...

Жанчынкі мілыя

каля майго узросту,

Святой мінуўшчыны

равесніцы мае,

Былую прыгажосць —

ой захаваць не проста,

Але й не адабраць

гадам у вас яе.

 

І хоць вачэй блакіт

соль слёз былых туманіць,

І на румянец шчок

стынь восені лягла,

Але усмешкі ўсё ж

цяплом душэўным вабяць,

А ў сэрцах яшчэ больш

пяшчоты і цяпла.

 

Нічога, што на вас

няма фасонаў модных,

Галоўны скарб жыцця —

павагу нажылі.

Праз цяжкасці жыцця,

праз лёс прайшлі вы годна —

Схіляюся прад вамі

Да зямлі!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.