epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Заняў чаргу

Жыццё хоць рэдка —

ўсё-ткі цешыць нас,

Рыхтуе радасці,

сюрпрызы, даты.

Ды непазбежна

надыходзіць час,

І ўжо наперадзе —

адныя страты.

 

Жыццё — прыму́с,

жывеш «праз не магу»,

Бо мала засталося

сэрцу блізкіх.

Ды й сам ужо «туды»

заняў чаргу,

Дзе ні надзей,

ні сонца, ні вятрыскі.

 

Баішся тэлефоннага званка,

Пачуць баішся —

гора кліча ў госці...

Зноў вечнасці

нябачная рука

Чарговы раз

закрэсліла кагосці.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.