epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Запавет бацькоў

Я запавет бацькоў бярог —

Ўзрасці сумленным, слынным.

Я ўсім, што меў, усім, чым мог,

Разлічваўся з айчынай.

 

Я аддаваў зямлі, дзе рос,

Ўсе, без ашчады, сілы.

Ці не таму Ісус Хрыстос

Падараваў мне крылы.

 

Яны — зеніт жыцця майго

Парнас майго натхнення.

Я на свой лёс гляджу з яго

З удзячным захапленнем.

 

Тут, толькі тут — і больш нідзе

Я з Музай мог спаткацца,

Якая па жыцці вядзе —

Настаўніца, дарадца.

 

Дык вось чаму мяне зямля

Узгадавала годна,

Каб я з чужых краёў, здаля,

Вяртаўся ў кут свой родны.

 

Каб здзейсніў продкаў запавет,

Згараючы ў натхненні,

Пасля сябе пакінуў след

Для новых пакаленняў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.