epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Запазычанасць

Як вярнуць мне сваю

Запазычанасць вам,

Землякі мае, добрыя людзі?

Колькі й што не аддаў,

Што паспею, аддам —

Мала будзе.

 

Сярод шчырасці вашай

Утуліўся й рос,

Мары смелыя, вольныя крыліў.

Я на годнасці вашай

Выхоўваў сябе —

Дзякуй шчыры!

 

З вашым лёсам я звязаны

Лёсам сваім

І з Лагойскаю роднай зямліцай.

Дзе ні буду й калі,

Калыханка зямлі

Будзе сніцца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.