epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Запозненая навіна

У блакітным абшары,

Між паважных дубоў,

Лугавіны, папары,

І вясеннія мары

Беластволых гаёў.

 

І лістоты карункі,

І чаромхавы дым,

І сарокі-вяшчункі

Траскатня над усім.

 

Але дзень яснавокі

Знаў ужо навіну.

Без дасціпнай сарокі

Апрануўся ў вясну.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.