epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Засцярога

(ад старога)

 

У вушах яе —

Салавей пяе.

У вушах маіх —

Адспяваў і сціх.

У вачах яе —

Ясна-ранічка

Разгаўляецца, разгараецца.

У маіх вачах —

Дзень прыцьмяніўся,

Надвячорачак затуманіўся.

У душы яе —

Ладзіць баль вясна,

У маёй — даўно

Адгула яна.

Ёй ажно карціць

На гуляначку,

Мне б хаця дайсці

Да ляжаначкі.

Ой жа горка мне —

Падзівіцеся.

З маладзенькімі

Не жаніцеся.

Чым салодкае

Піць з малодкаю.

Лепей церці хрэн

З аднагодкаю.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.