epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Засцярога чалавеку

Так ідзе здавён, здаля:

Мудрасць — спадчына народа,

Шут — вышэй за караля,

Ўвосень дзень — карміцель года.

 

Сам сябе не вельмі ўзнось,

Ў люстра зазірне не ўсякі.

Час — ён гаспадар, не госць,

Рэвізуе нам адзнакі.

 

Калі цесна на зямлі,

Нас бяда ў зямлю кіруе.

Не згубілі, а знайшлі,

Нехта плача, хтось святкуе,

________

 

Ў прымаўкі не для забаў

Чалавечы род адвеку

Мудрасці нямала ўклаў —

Засцярога чалавеку.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.