epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Заспакойвае адно

Усе мы пішам аб адным і тым,

У штампаў і канонаў мы ў няволі —

Аб сумным, смешным, грэшным і святым,

Ды ўсё-ткі пішам пра сябе найболей.

 

Частуемся духоўным пакрысе,

Пісаць глыбей, хоць хочацца, не можам,

Бо смешныя і грэшныя мы ўсе,

Таму й не прарастаем зернем Божым.

 

Што ж, хто мы ёсць, вядома нам даўно,

Яшчэ далёка да мяжы фінальнай.

І ўсё ж нас заспакойвае адно,

Што кожны з нас, над кожным, геніяльны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.