epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Застацца б...

Застацца б мне

над вёскай лёгкім ветрам,

Над родным краем

лекавым паветрам.

Застацца б мне

пад небам ціхім сумам,

Застацца б мне

вясной птушыным тлумам.

Застацца б мне

лясною прахалодай,

Застацца бы мне

сонечнай пяшчотай.

Застацца б мне

зямелькі-маці сынам —

А лепш застацца

рэдкім успамінам.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.