epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Застоллі

О як люблю я

запрашаць сяброў

У тлум застолляў

з творчых іх запечак,

Дзе пасля трэцяй

закіпае кроў,

І пляшкі спраўна

«не шкадуюць дроў»

У полымя шматтэматычных спрэчак.

 

І пасля трэцяй —

мы адна сям’я,

Пасля чацвёртай,

нашы сходкі — святы.

Амбіцыёзнасці застольныя і я,

Амаль у рукапашнай —

пасля пятай.

 

Хоць у канцы

мы творым шуму шмат,

І вольна-творчы

пратакол парушан,

Не абыйсціся нам

без гэтых свят,

Без нашых расслабонаў

І аддушын.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.