epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Застылы час

Тут, дзе ўпаў калісьці жолуд,

Сустракае ў нашы дні

Кожнага магутны волат,

Крылы голля ў вышыні.

 

Колькі ж, дуб, табе гадочкаў?

Колькі, дружа, за вякі

Напладзіў сыноў і дочкаў —

Вунь яны, на ўсе бакі.

 

У вышынях хмарачосных

Не замарнаваў гады —

Праз вятры, праз птушак розных

Ты рассейваў жалуды.

 

І праз іх працяг твой будзе

Сёння, заўтра й пасля нас.

Толькі б паважалі людзі

У табе застылы час.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.