epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Заўсёды нада мной

Заўсёды нада мной,

да скону ўсіх вякоў,

І сёння, і калі мяне не будзе.

Як сонейкі святло,

Складаны лёс бацькоў,

Яны — з усіх вялікіх літар

ЛЮДЗІ.

 

Заўсёды нада мной

няпросты лёс радні

І продкаў — каго ведаў і не ведаў.

Нядолі іх і долі,

жыцця іх карані

Узрошчвалі між радасцяў і бедаў.

 

Заўсёды нада мной —

у маналітны час

Прасуюцца гады жыцця — хвілінкі.

Я, продкі-папярэднікі

й бацькі мае, ад вас,

Я — ўдзячная, танюткая галінка.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.