epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Завяшчанне

Паміраюць такія, як я —

непрыкметна...

Што нябожчыку трэба?

Адзінае — Бог.

Не хачу, каб па мне

трафарэтна, газетна,

Пратакольна, супольна

гучаў некралог.

 

Не хачу развітанняў

у залах казённых,

Дзе ад чэрствых прамоўцаў

нябожчык з труной,

Ад усіх «гледачоў»,

абыякава-сонных,

Адгароджаны вечнасцю,

нібы сцяной.

 

Завяршыўся мой шлях

па замкнёнаму колу,

Шлях зямны — поўны мар

да апошняга дня.

Хай праводзіць мяне

да маўклівага долу

Спадарожніца вечнага сну —

цішыня


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.