epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Завітвайце

Бадзяжніца, бяздомніца,

Ну й ноч, стварэнне гулкае —

То ў дзверы вецер ломіцца,

То дождж у шыбы стукае.

 

Чакаеш, хоць бы вецер сціх,

Сядзіш, нібы зняволены.

А колькі у дарозе тых,

Хто безгалоўем злоўлены.

 

Лютуе непагодзіна,

Каля дзвярэй зачыненых,

А колькі там жывёлінак

Бяздомных, некім кінутых.

 

Чарнее поўначы крыло,

Гудзе, ліе бязлітасці.

Я зараз запалю святло —

Бяздомнікі, завітвайце.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.