epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зазімак

Першы ў гэтым годзе мокры снег

Суха прадказаў прагноз надвор’я.

І часцей над комінамі стрэх

Дым ляціць у цемры да сузор’яў.

 

Пэўна, прадчуваюць снегапад

Й набліжэнне золкай халадэчы,

Ціснуцца усё бліжэй да хат

Птушачкі, а ўсе каткі — да печы.

 

Першы снег — зазімак, не зіма —

Як жа цябе, зімка, не хачу я!

Той, ў каго свайго жытла няма,

Дзе ён сёння, заўтра заначуе?

11.ХІ.2018



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.