epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зазімак

Сад мáраў адбуяў,

адцвіў і сад надзеі,

Скідае лісце

год мінулых сад.

І сонца мітусні

хоць свеціць, ды не грэе

І блякне

успамінаў

далягляд.

 

Аглядваю жыццё,

як пажаўцелы здымак,

Дзе, быццам праз туман —

Усё і ўсе.

Бывай, мой сад жыцця,

наперадзе — зазімак,

За ім зіма

прысуд нам свой нясе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.