epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зборы

З дзіцячых год збіраемся кудысьці,

Спяшаемся, спазняемся заўжды —

То ў школу, каб азы навукі грызці,

То на гулянкі — час жа малады.

 

А потым — падганяе нас работа,

I зноўку зборы, калаўрот жыцця:

То ледзь хапае часу да адлёту,

То да ад’езду, то да адплыцця.

 

I толькі як зірнём у вочы Богу —

Пры развітанні робім адкрыццё:

Дык гэта ж мы ў апошнюю дарогу

Збіраліся з маленства — ўсё жыццё.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.